Новыя Аналітычныя Сістэмы
Новыя Аналітычныя Сістэмы
runtime=0.0

Раздзелы / Храматаграфія /

Рашэнні  Газавая Храматаграфія  Вадкасная Храматаграфія  Капілярны Электрафарэз  АЛП для храматаграфіі  Дадатковыя галіны выкарыстання  UniChrom  Прадукцыя Restek  Падтрымка  Download 

UniChrom tm
- КОМПЛЕКСНАЕ РАШЭННЕ
уяўляе сабою комплекс апаратнага і праграмнага забеспячэння, які дазваляе мадэрнізаваць наяўны парк аналітычнага абсталявання, або стварыць новы, будзь-то ў даследчай або вытворчай лабараторыі.

Дадзены прадукт прызначаны для аўтаматызацыі храматаграфічных даследаванняў, распрацоўкі храматаграфічных методык, правядзення серыйных і асобных даследчых аналізаў любой складанасці.

UniChrom

Знаёмцеся - гэта UniChrom

UniChrom поўнасцю выкарыстоўвае магчымасці аперацыйнай сістэмы Windows - шматзадачнасць і шматструменнасць.

  • Падчас вымярэння храматаграмы вы можаце не толькі працаваць з іншымі праграмамі, але і з гэтай! Толькі вы можаце рашаць - што і калі рабіць!
  • UniChrom - адзіная сістэма апрацоўкі дадзеных, якая дазваляе апрацоўваць дадзеныя падчас аналізу.

Як загрузіць UniChrom

UniChrom tm працуе пад кіраваннем аперацыйных сістэм - Microsoft Windows 95™, Windows 98™, Windows NT™ 4.0, Windows 2000™, Windows XP™, Windows 2003.

Бягучая версія 5.0.2.863 . Вы можаце загрузіць UniChrom і паспрабаваць.

У 2005 годзе пачатая распрацоўка UniChrom для Linux з дапамогай сродка распрацоўкі Borland Kylix.

Што новага?

UniChrom - жывы прадукт, і ён увесь час мяняецца, каб адпавядаць патрабаванням спажыўцоў і індустрыі. Глядзіце спіс змен у спісе "Што новага ў UniChrom".

Адметныя асаблівасці

  • UniChrom - сертыфікаваны сродак вымярэння.
  • Шырокі спектр падтрымоўваемага абсталявання дазваляе вам выбраць прыладу для выканання задачы.
  • UniChrom падтрымлівае разнастайныя прыборы ў адзіным стылю.
  • UniChrom дазваляе кіраваць газахраматаграфічнымі комплексамі.
  • UniChrom дазваляе кіраваць вадкаснымі храматографамі.
  • UniChrom падтрымлівае шэраг храматаграфічных файлавых фарматаў.
  • Блок АЛП LabNet падлучаецца беспасрэдна да дэтэктара храматографа, што дазваляе адмовіцца ад узмацняльнікаў малых токаў, тыпу ИМТ-05 або БИД-36, 39, 45. Унікальная магчымасць падлучэння да любога тыпу храматографа. Аналогаў няма! Дасягаецца дзякуючы наяўнасці ўваходных убудаваных прэцызійных узмацняльнікаў малых токаў і напружанняў.
    24-бітная рэзалюцыя.
  • Пераключэнне дыяпазонаў адчувальнасці ўбудаваных узмацняльнікаў LabNet адбываецца аўтаматычна пад кіраваннем мікрапрацэсара, што дазваляе рэгістраваць канцэнтрацыі кампанентаў сумесі ад 0.00001 % да 100 %.
  • Падлучэнне да 16 храматографаў да аднаго кампутару і адначасовая праца з імі.
  • Неабмежаваная колькасць калібравальных паслядоўнасцяў.
  • Калібравальная крывая па вылучаным кампаненце (C=αA+β; C=αA; C=αA2+βB+γ; C=αAβ).
  • Аўтаматычнае стварэнне складаных рапартаў сродкамі Microsoft Word, Excel, Internet Explorer 3,4,5, Microsoft Access і іншых праграмных прадуктаў, якія падтрымліваюць DDE або OLE.
  • Візуальнае параўнанне некалькіх храматаграм накладаннем.
  • Пабудова складаных методык апрацоўкі храматаграм (напрыклад, дэталёвы вуглевадародны склад і асноўныя параметры бензінаў) поўнасцю ў аўтаматычным рэжыме і выдача выніковых рапартаў усталяванай формы.
  • Магчымасць інтэграцыі з інфармацыйнай сістэмай прадпрыемства. Напрыклад, на Наваполацкім НПЗ і Гарадзенскім ПА «Азот» дзве 12-канальныя сістэмы Юніхром выдаюць непасрэдна ў завадскую сетку. вынікі аналізу параметраў уваходнай сыравіны і таварнай прадукцыі па 40 штатным методыкам выканання вымярэнняў (МВВ)

Метралагічнае забеспячэнне сістэмы

Сістэма Юніхром 97 у 1998 году прайшла ў Дзяржстандарце дзяржаўныя прыёмачныя выпрабаванні і 03.09.98г. занесеная ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў пад № РБ 03 09 7202 98 і дапушчаная да ўжывання ў Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з Тэхнічнымі ўмовамі ТУ РБ 14597800.001-98 неабходна 1 раз у год праводзіць метралагічную паверку сістэмы Юніхром 97. Паверку сістэмы праводзяць у адпаведнасці з Методыкай паверкі МП 330-97. У якасці тэхнічных сродкаў паверкі сістэмы выкарыстоўваецца генератар тэставых сігналаў адмысловай формы ГТС-1. Прыбор ГТС-1 выдае прэцызійныя гістаграмы току і напругі вызначанай, зададзенай па праграме, формы і амплітуды ў шырокім дынамічным дыяпазоне. Атрымоўваемыя гістаграмы імітуюць рэальныя храматаграмы. Прыборы ГТС-1 прайшлі метралагічную атэстацыю ў Дзяржстандарце, на іх выдадзена Пасведчанне аб метралагічнай атэстацыі №448-6 ад 17.10.98 г. ГТС-1 вырабляюцца фірмай Новыя Аналітычныя Сістэмы.

Вы можаце загрузіць поўнафункцыянальную версію на нашай Download старонцы
Больш падрабязная інфармацыя на старонцы прэзентацыі UniChrom

  Rating All.BY        Use OpenOffice.org